Перайсці да зместу

DOSBox

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
DOSBox
Тып Эмулятар
Распрацоўшчык DOSBox Team
Напісана на С, C++
Аперацыйная сістэма Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне
Мовы інтэрфейсу англійская, нямецкая, руская і французская
Першы выпуск 31 студзеня 2002[1]
Апошняя версія 0.74 (12 мая 2010)
Ліцэнзія GNU GPL
Сайт dosbox.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

DOSBoxэмулятар PC, які стварае DOS-асяроддзе, неабходнае для запуску старых гульняў пад MS-DOS. Гэта дазваляе запускаць праграмы ў аперацыйных сістэмах, якія не падтрымліваюць, ці падтрымліваюць DOS-праграмы не поўнасцю, і на сучасных камп’ютарах, на якіх старыя праграмы могуць не працваць, ці працаваць з памылкамі. DOSBox можна ўжываць для запуску і іншага праграмнага забеспячэння для DOS, але такая магчымасць працуе з абмежаваннямі. Эмулятар мае адкрыты зыходны код і даступны для такіх сістэм, як Linux, FreeBSD, Windows, Mac OS X, iOS, OS/2, BeOS, KolibriOS, Symbian OS, Android. Таксама, Windows-версія пры дапамозе HX DOS Extender запускаецца пад чыстым DOS — такім чынам DOS эмулюецца пад DOS.

Хуткадзейнасць эмуляванай сістэмы залежыць ат камп’ютара і налад, якія вызначаны ў канфігурацыйным файле, альбо ўводзяцца карыстальнікам у інтэрактыўным рэжыме. DOSBox падтрымлівае абмежаваную колькасць каманд інтэрпрэтатара COMMAND.COM. Таксама, на дыску Z: прысутнічаюць некалькі спецыяльных праграм у выглядзе .COM-праграм, якія кантактуюць з хост-сістэмай праз backdoor:

  • MOUNT — манціраванне лакальнай (хост) дырэкторыі як дыска (у тым ліку і CD-ROM) унутр DOSBox;
  • MEM — паказвае колькасць вольнай аператыўнай памяці;
  • CONFIG — запіс канфігурацыі ў файл;
  • LOADFIX — скарачэнне колькасці даступнай памяці (для старых праграм, якія не ўмеюць работаць з вялікай колькасцю памяці);
  • IMGMOUNT — манціраванне вобразу дыска (CD-ROM) у DOSBox;
  • BOOT — запуск вобраза дыскеты або цвёрдага дыска незалежна ад эмуляванай сістэмы DOSBox (магчымасць запусціць іншую аперацыйную сістэму);
  • Каманды IPX — дазвол і работа IPX-сеткі.
  • DOSBox часткова эмулюе аперацыйнае асяроддзе MS-DOS, вектары перарыванняў BIOS і апаратную частку IBM PC. Не патрабуе ні x86-працэсара, ні копіі арыгінальнай MS-DOS.
  • Дынамічнае ядро працэсара: на сістэмах, якія маюць набор каманд i386, ужываецца дынамічная трансляцыя інструкцый. На сістэмах, не сумяшчальных з x86, выконваецца поўная эмуляцыя, што прыводзіць да істотнага запавольвання. Напрыклад, сістэма на аснове PowerPC G4 1,6 ГГц здольна эмуляваць сістэму са стандартным апаратным забеспячэннем і з працэсарам 80486 на 50 МГц; на x86-сумяшчальных сістэмах той жа хуткасці можна дасягнуць на значна слабейшым працэсары (напрыклад ад Pentium II).
  • Эмуляцыя файлавай сістэмы — дазваляе дадаць каталог хост-сістэмы як HDD гасцявой сістэмы, што не даступна ні ў адным іншым эмулятары PC.
  • Графічная эмуляцыя: тэкставы рэжым, Hercules, CGA (уключаючы кампазітны і 160×100×16 рэжымы), EGA, VGA (уключаючы Mode X), VESA і поўную эмуляцыю S3 Trio 64; у неафіцыйных зборках таксама Glide (з дапамогай іншага эмулятара Glide2x.dll).
  • Гукавая эмуляцыя: Adlib, дынамік камп'ютара, Tandy, Sound Blaster, Creative CMS/Game Blaster, Disney Soundsource, Gravis Ultrasound, MPU-401 і Innovation SSI-2001.
  • Сеткавая эмуляцыя (дазваляе гуляць у Інтэрнэце ў мультыплэерныя гульні): эмуляцыя мадэму праз TCP/IP, сеткавае тунэляванне IPX. Windows-версія падтрымлівае прамы паслядоўны порт.
  • Праверана, што ў версіі 0.70 паўнавартасна работаюць 876 гульняў.[2]

Як і ўсе праграмы-эмулятары, DOSBox патрабуе істотна мацнейшы камп’ютар (асабліва працэсар), чым эмуляваная сістэма. Акрамя таго, падтрымка абароненага рэжыму пакуль знаходзіцца на ранняй стадыі распрацоўкі, таму DOS-праграмы, якія выконваюцца толькі ў гэтым рэжыме (а гэта большасць гульняў, выдадзеных пасля 1995 года), могуць працаваць не так добра, як у іншых эмулятарах, накшталт VMware альбо Virtual PC. На бягучай версіі GP2X-порту DOSBox марудна працуюць нават самыя простыя праграмы.

Недахопам DOSBox з’яўляецца адсутнасць эмуляцыі LPT-порту (з магчымасцю «адлюстравання» на «сапраўднае жалеза») — старыя праграмы з LPT-ключамі (напрыклад, CREDO) на DOSBox працаваць не будуць. Асяроддзе MS-DOS і апаратура PC эмулююцца не поўнасцю, таму Windows 95 і Windows 98 пад DOSBox запускаюцца з цяжкасцю.

Зноскі