Перайсці да зместу

IOS

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
IOS
Выява лагатыпа
Распрацоўшчык Эпл
Заснавана на macOS і Darwin[d]
Падтрымлівае мовы французская, англійская, кітайская мова, іспанская, японская мова, карэйская, італьянская мова, партугальская мова, руская, нямецкая, дацкая мова, шведская мова, арабская, тайская мова, фінская мова, польская, в'етнамская мова, нарвежская мова, інданезійская мова, грэчаская мова, іўрыт, румынская, венгерская мова, каталанская мова, чэшская, хіндзі, малайская мова, украінская, харвацкая мова і славацкая
Падтрымлівае платформы iPod Touch, Apple TV[d], HomePod[d] і Apple Watch[d]
Тып ядра XNU (гібрыднае)
Інтэрфейс Cocoa Touch[d]
Ліцэнзія прапрыетарная ліцэнзія[d]
Вэб-сайт apple.com/ios/ (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

iOS (раней iPhone OS) — мабільная аперацыйная сістэма для смартфонаў, электронных планшэтаў, партатыўных медыяпрайгравальнікаў і некаторых іншых прылад, якая распрацоўваецца і выпускаецца амерыканскай кампаніяй Apple. Была выпушчана ў 2007 годзе; першапачаткова — для iPhone і iPod touch, пазней — для такіх прылад, як iPad. У 2014 годзе з’явілася падтрымка аўтамабільных мультымедыйных сістэм Apple CarPlay. У адрозненне ад Android выпускаецца толькі для прылад, якія вырабляюцца фірмай Apple.

У iOS выкарыстоўваецца ядро XNU, заснаванае на мікраядры Mach і якое змяшчае праграмны код, распрацаваны кампаніяй Apple, а таксама код з аперацыйных сістэм NeXTSTEP і FreeBSD. Ядро iOS амаль ідэнтычна ядру настольнай аперацыйнай сістэмы Apple MacOS. Пачынаючы з самай першай версіі, iOS працуе толькі на планшэтных камп’ютарах і смартфонах з працэсарамі архітэктуры ARM.

Агульныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Карыстальніцкі інтэрфейс iOS заснаваны на канцэпцыі прамога ўзаемадзеяння з выкарыстаннем жэстаў «мультытач». Элементы кіравання інтэрфейсам складаюцца з паўзункоў, пераключальнікаў і кнопак.

iOS распрацавана на аснове аперацыйнай сістэмы OS X і выкарыстоўвае той жа набор асноўных кампанентаў Darwin, сумяшчальны са стандартам POSIX.

Слаі абстракцыі iOS:

Гісторыя стварэння

[правіць | правіць зыходнік]

Аперацыйная сістэма iPhone OS была прадстаўлена 9 студзеня 2007 года сумесна з першым смартфонам ад Apple iPhone 2G асабіста Стывам Джобсам на выставе-канферэнцыі Macworld Conference & Expo і выпушчана ў чэрвені таго ж года.[1]

Apple не мела асобнай назвы для мабільнай аперацыйнай сістэмы, таму першапачатковы слоган гучаў так: «iPhone працуе на OS X».

27-га студзеня 2010 года быў прадстаўлены першы планшэтны камп’ютар ад кампаніі Apple iPad 1, для яго была створана адмысловая версія аперацыйнай сістэмы IPhone OS 3.2, якая мела шпалеры на працоўным стале і перайначаны Dock. Уніфікаваная версія iPhone OS, сумяшчальная з iPhone, iPad і iPod Touch, выйшла ў канцы 2010-га года, пераняўшы большасць новаўвядзенняў, прадстаўленых у iPhone OS 3.2, але цяпер на ўсіх прыладах.

Гісторыя версій

[правіць | правіць зыходнік]
  • Версія 1 (iPhone OS 1) → 2007
  • Версія 2 (iPhone OS 2) → 2008
  • Версія 3 (iPhone OS 3) → 2009
  • Версія 4 (iOS 4) → 2010
  • Версія 5 (iOS 5) → 2011
  • Версія 6 (iOS 6) → 2012
  • Версія 7 (iOS 7) → 2013
  • Версія 8 (iOS 8) → 2014
  • Версія 9 (iOS 9) → 2015
  • Версія 10 (iOS 10) → 2016
  • Версія 11 (iOS 11) → 2017
  • Версія 12 (iOS 12) → 2018
  • Версія 13 (iOS 13) → 2019
  • Версія 14 (iOS 14) → 2020
  • Версія 15 (iOS 15) → 2021
  • Версія 16 (iOS 16) → 2022
  • Версія 17 (iOS 17) → 2023
  • Версія 18 (iOS 18) → 2024

Праграмы для iOS

[правіць | правіць зыходнік]

На прыладах iOS прадусталяваны праграмы, распрацаваныя Apple, у тым ліку Пошта, Карты, Музыка, FaceTime і многія іншыя. Праграмы ад іншых распрацоўшчыкаў можна спампаваць з лічбавай крамы App Store, дзе яны праходзяць праверку бяспекі, перш чым стаць даступнымі для карыстальнікаў. Па стане на 2016 год App Store змяшчаў больш за 2 млн праграм.[2] iOS-праграмы таксама можна ўсталёўваць неафіцыйнымі спосабамі непасрэдна з файла IPA, прадастаўленага дыстрыбутарам праграмнага забеспячэння.

Для напісання iOS-праграм выкарыстоўваецца iOS Software Development Kit (SDK), часта ў спалучэнні з Xcode, з выкарыстаннем моў праграмавання Swift і Objective-C, якія падтрымлівае Apple. Іншыя кампаніі таксама ствараюць інструменты, якія дазваляюць распрацоўваць праграмы для iOS з выкарыстаннем іншых моў праграмавання.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • Apple выкарыстоўвае гандлёвы знак iOS па ліцэнзіі Cisco.

Зноскі

  1. Thomas, Owen. Apple: Hello, iPhone (англ.). CNN Money. CNN (9 студзеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2017. Праверана 13 студзеня 2023.
  2. Golson, Jordan. Apple's App Store now has over 2 million apps (англ.). The Verge. Vox Media (13 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы February 10, 2017. Праверана 14 студзеня 2023.