Linkin Park
Linkin Park — амэрыканскі рок-гурт. Адзін з самых папулярных прадстаўнікоў рок-сцэны. З 1996 году гурт прадаў больш як 50 мільёнаў копіяў альбомаў і двойчы атрымліваў прэмію Грэмі. Здабыў свой посьпех Linkin Park, дзякуючы альбому Hybrid Theory. Альбом разыйшоўся 10 мільённым накладам копіяў, у выніку чаго здабыў брыліянтавы статус.
Наступны студыйны альбом, Meteora, паўтарыў посьпех папярэдняга, займаў першае месца ў 2003 годзе ў чарце Billboard Top 200. Грошы, атрыманыя ад продажаў гэтага альбома, гурт выкарыстаў у дабрачынных мэтах па ўсім сьвеце.
Апошні па часе альбом Minutes to Midnight, які заняў першыя месцы чартаў у 32 краінах, стаў тройчы плятынавым, і пасьпяхова ўзначальваў увесь 2007 год рэйтынг Billboard.
У 2009 годзе выходзіць сынгл «New Divide», адмыслова запісаны для стужкі «Трансформэры: Помста палеглых».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гурт быў заснованы ў 1996 годзе Майкам Шынодам, Брэдам Дэлсанам і Робам Бурданам, і называўся напачатку Xero. Пазьней яны зьмянілі назву на Hybrid Theory. Афіцыйна як гурт Linkin Park яны сталі выступаць у 1999 годзе.
Першапачаткова ў якасьці вакаліста быў запрошаны Марк Ўэйкфілд, але ж ён неўзабаве пакінуў гурт. Хлопцам быў патрэбен новы вакаліст. І яны вырашылі даслаць свае запісы розным людзям, каб тыя праслухалі іх і прапанавалі што-небудзь сваё. Гэтыя запісы зьявіліся і ў Чэстара Бэнінгтана. Ён, праслухаўшы запісы запісаў некалькі вакальных партыяў і адаслаў хлопцам. Тым спадабалася выкананьне Чэстара і ён незабаве далучыўся да хлапцоў.
Пасьля таго, як Чэстар пагадзіўся далучыцца да гурта, ён стаў звацца Hybrid Theory. Ідэя аб зьмешваньні стыляў вакалу дала штуршок для складаньня новага матэрыялу, што дапамагло адрадзіць гурт. Наступілі новыя часы. У хлапцоў паўсталі праблемы з брытанскім электронным гуртом, які меў назоў Hybrid і вінаваціў іх у плагіяце, таму Чэстар Бэнінгтан прыдумаў новы назоў для гурта — Linkoln Park, таму што ён стала хадзіў у студыю менавіта праз гэты парк у Лос-Анджэлесе. Але з-за таго, што такі дамэн у інтэрнэце быў заняты і яго выкуп каштаваў вельмі дорага, гурт назваўся Linkin Park.
Hybrid Theory
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1999 годзе гурт падпісаў кантракт з Warner Bros. Records. На наступны год гурт выдаў дэбютны альбом Hybrid Theory — матэрыял, які зьбіраўся шмат гадоў. Альбом стаў вельмі пасьпяховым, разыйшоўся накладам 4 млн 800 тыс. копіяў за першы год і атрымаў прэмію «Грэмі» як найлепшы рок-альбом году. Песьні з альбома — «Crawling», «One Step Closer» і «In the End» мелі посьпех у гіт-парадах, а кліп «In the End» атрымаў узнагароду як найлепшы відэакліп году.
У 2001 годзе гурт правёў тур па ЗША, неаднаразова выступаў зь вядомымі рэпэрамі, а таксама прыняў удзел у фэсьце Ozzfest. За той год гурт адыграў 320 канцэртаў, і выдаў DVD Frat Party at the Pankake Festival. Таксама Linkin Park запісаў альбом рэміксаў Reanimation.
Meteora
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2003 годзе выйшаў другі альбом Linkn Park пад назвай Meteora, які ўзначаліў чарт Billboard па продажах альбомаў. Відэакліпы на песьні «Somewhere I Belong», «Breaking the Habit» і «Numb» трансьляваліся па MTV і займалі першыя месцы ў гіт-парадах. Альбом атрымаў шэраг узнагародаў: прэмію MTV за лепшае відэа («Somewhere I Belong») і Radio Music Awards за найлепшую песьню («Numb»). На песьні «Numb», «Faint», «Lying from You» былі запісаныя рэміксы з удзелам рэпэра Jay-Z. Пасьля выпуску гэтага альбому гурт стаў адным з самых папулярных у сьвеце.
Minutes to Midnight
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2006 годзе Linkin Рark бярэцца за запіс ноавага альбома. Прадусаваць альбом гурт абірае прадусара Рыка Рубіна. 15 траўня 2007 году выходзіць альбм Minutes to Midnight. 7 верасьня 2008 году гурт становіцца ляўрэатам MTV Video Music Awards у намінацыі «Найлепшы кліп у стылі рок». 25 лістапада 2008 году выходзіь DVD «Road to Revolution: Live at Milton Keynes» на якім запісаны канцэрт у межах эўрапейскага турнэ.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэстар Бэнінгтан — вакал
- Майк Шынода — вакал, клявішы, рытм-гітара, MC
- Джо Ган — дыджэй
- Брэд Дэлсан — гітара
- Роб Бурдан — барабаны
- Дэйв Фарэл — бас-гітара
Былыя ўдзельнікі:
- Кайл Крыснэр — бас-гітара (1998—1999)
- Скот Козел — бас-гітара (1999—2001)
- Марк Ўэйкфілд — вакал (1996—1998)
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Студыйныя альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Hybrid Theory (2000)
- Meteora (2003)
- Minutes to Midnight (2007)
- A Thousand Suns (2010)
- Living Things (2012)
- The Hunting Party (2014)
- One More Light (2017)
- From Zero (2024)
Дэма і EP-запісы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Xero (1997)
- Hybrid Theory Demo (1999)
- Hybrid Theory EP (1999)
- Hybrid Theory Demo (8-Track CD) (1999)
- Hybrid Theory [Demo Cassette] (2000)
- Hybrid Theory EP (Перавыданьне) (2001)
- LP Underground 2.0 EP (2002)
- LP Underground 3.0 EP (2003)
- LP Underground 4.0 EP (2004)
- LP Underground 5.0 EP (2005)
- LP Underground 6.0 EP (2006)
- LP Underground 7.0 EP (2007)
- LP Underground 8.0 EP: MMM…COOKIES — Sweet Hamster Like Jewels From America! (2008)
- Songs from the Underground (2008)
- LP Underground 9 — Demos EP (2009)
- A Decade Underground (2010)
- LP Underground X — Demos EP (2010)
- iTunes Festival: London 2011 (2011)
- LP Underground Eleven (2011)
Альбомы рэміксаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Reanimation (2002)
- Collision Course (разам з Jay-Z) (2004)
DVD, канцэртныя CD
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Frat Party at the Pankake Festival (2001)
- Reanimation (2002) (DVD-Audio)
- The Making of Meteora (2003) (Абмежаваны выпуск)
- Live in Texas (2003)
- Collision Course (2004)
- The Making of Minutes to Midnight (2007) (Абмежаваны выпуск)
- Road to Revolution: Live at Milton Keynes (2008)
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Linkin Park надзвычайна папулярныя ў Японіі. Так, напрыклад, шматлікія ню-мэтал гурты спрабуюць пераймаць іх гучаньне, напрыклад Eight.
- Песьня «One Step Closer» гучыць у тытрах фільму «Дракула».
- У фільме «Прыцемкі» ў тытрах грае песьня «Leave Out All the Rest».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт
- Афіцыйны фан-клюб
- Расейскамоўны фан-сайт(недаступная спасылка)