Epic Records
Epic Records | |
---|---|
Уладальнік | Sony Music Entertainment |
Заснаваны | 1953 |
Дыстрыбутар | Epic Records (у ЗША) |
Жанр | Розныя |
Краіна | ЗША |
Афіцыйны сайт | EpicRecords.com |
Epic Records — амерыканскі гуказапісны лэйбл, які належыць і кіруемы Sony Music Entertainment.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Epic быў першапачаткова запушчаны як лэйбл джазавай і класічнай музыкі ў 1953 кампаніяй Columbia Records. Ярка-жоўты, чорны і сіні лагатып лэйбла стаў вядомай гандлёвай маркай для шматлікіх джазавых і класічных рэлізаў. Сюды ўвайшлі такія значныя выканаўцы, як Берлінскі філарманічны аркестр, Струнны квартэт Джыліярд, Антал Дораці які дырыжуе ў Філармоніі Хаг’ю, і Джордж Сел, які дырыжуе Кліўлендскі аркестр.
Праз дзесяць гадоў, Epic дасягнулі свайго першага залатога запісу, і сталі працаваць з набіраючай абароты рок-н-рол, R&B і кантры-музыкай. Сярод вялікай колькасці рэлізаў варта адзначыць працы такіх выканаўцаў, як Бобі Вінтан, The Dave Clark Five, The Hollies, Тэмі Вінет, Донаван, The Yardbirds, Лулу і Джэф Бек. Некаторыя з брытанскіх артыстаў, якія ўваходзяць у спіс Epic у 1960-х, з’яўляліся вынікам угоды па распаўсюджванні з EMI, па ўмовах якой запісы Epic выдаваліся EMI на лэйбле Columbia пакуль не мінуў тэрмін дзеяння дагавора, пасля чаго Columbia Records сфарміравала брытанскае аддзяленне Epic Records для распаўсюджвання рэлізаў лэйбла Epic.
У 1970-х поспех лэйбла павялічыўся пасля ўключэння ў спіс Epic такіх выканаўцаў, як ABBA (толькі на тэрыторыі Вялікабрытаніі), Sailor, The Clash, Sly & the Family Stone, Boston, REO Speedwagon, Джоні Нэш, Heart (на даччыным лэйбле Portrait Records), The Isley Brothers, Эдгар Вінтэр і Чарлі Рыч.
Поспехам у 70-х і ранніх 80-х лэйбл быў абавязаны Рону Алексенбургу, Джыму Цірэлу, Брусу Харысу, Джыму Чэйрну, Ірэ Шэрман.
У 1980-х і 1990-х, Epic папрацаваў з такімі зоркамі як Міт Лоўф, The Jacksons, Майкл Джэксан, Culture Club, Dead or Alive, Electric Light Orchestra, Korn, Ozzy Osbourne, Шадэ, Лютэр Вандрас, Глорыя Эстэфан, Джордж Майкл і Сіндзі Лаўпер (праз лэйбл Portrait Records). Іншыя паспяховыя працы ўключалі Джэсіку Сімпсан, Шакіру, Фіёну Эпл, Фінлі Куаі, Джэніфер Лопес (праз лэйбл Work Records) і Мэндзі Мур.
Іншыя артысты, якія заключылі кантракт з Epic уключалі такіх выканаўцаў, як The Fray, Alkaline Trio, Incubus, Modest Mouse, Good Charlotte, Live, AC/DC, Kiss, Duran Duran, Rage Against the Machine, Chevelle, Editors, Prong, Pearl Jam, Suicidal Tendencies, Мэйсі Грэй, B*Witched (сумесна з Glowworm Records), Bone Thugs-N-Harmony (сумесна з Ruthless Records), Торы Амас, Ніколь Бенет, FireHouse, Білі Гілмэн і мультыплатынавая спявачка Селін Дыён (праз лэйбл 550 Music).
Epic Records з’яўляецца часткай кампаніі Sony Music Entertainment. Sony набыла ўсе лэйблы, якія належаць Columbia, у 1988 годзе.
Legacy Recordings працягвае выпускаць класічныя і легендарныя альбомы.
Даччыныя лэйблы
[правіць | правіць зыходнік]Мінулыя і дзеючы даччыныя лэйблы Epic Records:
- 550 Music (не функцыянуе)
- MJJ Music (не функцыянуе)
- Epic Street — створаны для выканаўцаў у жанры хіп-хоп.
- Daylight Records
- Beluga Heights — створаны прадзюсарам Джонатанам «J.R.» Ротэмам.
- DC Flag Records
- Glowworm Records
- Hidden Beach Records — спецыялізуецца на R&B і музыцы Соул
- Okeh Records — прызначаны для перавыдання рэлізаў лэйбла Okeh.
- Portrait Records (не функцыянуе)
- Ruthless Records (не функцыянуе) — хіп-хоп лэйбл быў сфарміраваны ў 1987 і Eazy-E і Джэры Хелер
- Work Records (не функцыянуе) — таксама вядомы як «WORK» і «The WORK Group». Раней кіраваўся як Chaos Recordings.
Выканаўцы Epic Records
[правіць | правіць зыходнік]Для спісу былых і дзеючых выканаўцаў Epic Records гл. Спіс выканаўцаў Epic Records
Кіраўніцтва Epic Records
[правіць | правіць зыходнік]- Чарлі Уолк — прэзідэнт Epic Record
- Нік Рафаэль — кіраўнік брытанскага аддзялення Epic
- Джо Чарынгтан — глава брытанскага аддзялення Epic
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Epic Records
- Sony Music, матчына кампанія Epic
- Epic Records на Myspace Архівавана 22 чэрвеня 2007.